[0%]
210005, г. Витебск,
 ул. Ленина 32
пн-пт: 8.00 - 17.00, сб-вс: выходной, обеденный перерыв: 13:00 - 14:00
Меню Закрыть

Контактные данные

210005, г. Витебск, ул. Ленина 32

Историческая застройка улицы Крылова

Забудова вуліцы Крылова.

s000703_339840.jpg

У цэнтральнай частцы горада. Разам з забудовай вул. Суворава фарміруе жылы квартал, характэрны для горадабудаўніцтва 19 – пачатку 20 ст.

Дом №4. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы як жылы. Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Плоскасць галоўнага фасада рытмічна чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершана атыкам з круглай люкарнай. Архітэктурны дэкор абмежаваны пілястрамі, карнізам і прафіляваным міжпаверхавым поясам. Уваход у будынак і праезд ва ўнутраны двор зроблены асіметрычна з боку галоўнага фасада. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

Дом №.6. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы для галоўнага архітэктара горада Ц.В.Кібардзіна. Пры дапамозе арачнага праезда ва ўнутраны двор далучаецца да дома №.4. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада паміж цокалем і завяршальным карнізам пластычна апрацавана рустам. Вялікія арачныя праёмы акон ствараюць на фасадзе выразны рытм, сіметрыя якога парушана бакавым размяшчэннем увахода з круглай люкарнай наверсе. Папярочнай сцяной і вестыбюлем дом падзелены на 3 часткі. У вестыбюлі знаходзіцца лесвіца ў паўпадвальны паверх. Архітэктурна-дэкаратыўная трактоўка характэрна для стылю “мадэрн”.

Дом №. 8. Пабудаваны ў канцы 19 – пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы квадратны ў плане.будынак. Рытм галоўнага фасада ствараюць лучковыя вокны 1-га і арачныя 2-га паверхаў. 3 краповак выкарыс-таны простага профілю міжпаверхавы пояс і завяршальны карніз. Уваход зроблены праз крыты лучковы калідор з боку вуліцы.

Дом № 10. Падоўжаны па фронту вуліцы двухпавярховы будынак. Узведзены ў 19 ст. з цэглы як жылы. Вулічны фасад мае асіметрычную кампазіцыю з бакавым размяшчэннем уваходнага праёма. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны некаторыя элементы класіцызму: ліштвы лучковых аконных праёмаў, карніз з філёнгавым фрызам, гірлянды, лапаткі. Планіроўка калідорная